Спешу заверить всех борцов за так называемые свободы, что жизнь у нас в Беларуси не закончилась.
Мы по прежнему трудимся, учимся и отдыхаем.
И Ковид-19 нас не пугает, потому что справляемся.
И всё у нас хорошо.
И не надо нас разрывать на части!
Нам нравится наш Батька Лукашенко.
И как государственный деятель, и как человек, и как мужчина.
Мудрый, мужественный, волевой, справедливый, сильный.
Государственная система, выстроенная им, реально создана для жизни.
И друзья у нас надёжные есть из России и Китая. Спасибо им!
А перемены? Да, конечно. Будут важные перемены.
В 2024 году. Аккурат на ассамблее ООН россияне и объявят всему миру о союзном государстве, как о семье народов.
Да будет так!
За Беларусь!
Паважаны Я.Купала, прайшло амаль 100 гадоў, як з'явілася гэта п'еса, але нічога ў свеце не змянілася.
Зноў усялякія змагары пачалі нас рваць на часткі.
Жах жахлівы, як яны надакучылі...
"Тутэйшыя"
Я.Купала, 1922
З'ява XII
МІКІТА (да гасцей, як увайшлі вучоныя). Гэта адны з маіх добрых знаёмых, меджду протчым, паны вучоныя. Сустрэў іх надовечы на Губарнатарскай вуліцы, дзе шукалі праўдзівых тыпаў беларускіх. Я сказаў, што адзін такі тып кватаруе ў мяне, — вось, відаць, і прыйшлі паглядзець. Паміж іншым, адзін з іх Усходні вучоны, а другі — Заходні.
УСХОДНІ ВУЧОНЫ (стукнуўшыся з Заходнім). Чорт подзеры!
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ. Пся крэв!
УСХОДНІ ВУЧОНЫ. Ізвініце, судар!
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ. Пшэпрашам пана!
УСХОДНІ ВУЧОНЫ. I вы здзесь?
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ. I пан ту?
Абодва кланяюцца адзін аднаму і прысутным.
МІКІТА (вітаючыся з вучонымі). Добра трапілі, меджду протчым, паны вучоныя. Вось той, хэ-хэ-хэ! беларус, аб якім я вам казаў. (Да Янкі.) Пане настаўнік, гэта — паны вучоныя, якія вельмі цікавяцца вашым, хэ-хэ-хэ! беларускім пытаннем.
УСХОДНІ ВУЧОНЫ. Так вы это і есць настояшчый белорус?
ЯНКА. Але, пане вучоны! дый не адзін. (Паказваючы на Аленку, Гарошку, Ганулю.) Во яшчэ адзін беларус і дзве беларускі.
УСХОДНІ ВУЧОНЫ (паказваючы на іншых). А це тожа белорусы?
ЯНКА. А так, так! Вы згадалі: яны самдзеле тожа — беларусы, з пароды рэнэгатаў і дэгэнэратаў.
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ. Паньске імен і назвіско?
ЯНКА. Янка Здольнік, пане вучоны.
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ (запісваючы у нататкі, голасна). Януш Здольніцкі. Незаводне тып Всходнё-Крэсовэго поляка з немалон дозон крві познаньско-гуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэнзі родовэ: племен бялорусінув і племен тэж-бялорусінув з походзэня рэнэгатув і дэгэнэратув. Мова ойчыста — огульнопольска, незвычайне удосконалёна, ено з велькон домешкон незрозумялых слув.
УСХОДНІ ВУЧОНЫ (таксама запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Іоан Здольніков. Ісціно-русскій ціп Северо-Западной Обласці і безусловно з прымесью монгольско-фінской крові. Народность ныне распадается на две родовые ветві: племя — белорусы і племя — тоже-белорусы, ісходзяшчэе от рэнегатов і дзегенератов. Родной язык — обшчэрусскій, веліколепно усовершэнствованный, но с большой прымесью непонятных слов.
ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ. А тэраз пан бэндзе ласкав поінформоваць, як на бялорускім нажэчу бжмі назва ойчызны вашэй?
ЯНКА. Беларусь, пане вучоны.
3АХОДНІ ВУЧОНЫ (запісваючы). Пшы баданю бялорусіна высветлёно надзвычайнон особлівосць, а мяновіце: вбрэв гісторычным, еографічным, этнографічным, лінгвістычным і дыплёматычным баданём і розправом вшэхпольскім, ойчызнэн свон бялорусіні называён Бялорусь.
УСХОДНІ ВУЧОНЫ (запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Пры опросе белоруса выяснено необыкновенную особенносць, а іменно: вопрэкі історычэскім, географічэскім, этнографічэскім, лінгвісцічэскім і дзіпломацічэскім всероссійскім ісследованіям і трудам, — оцечэство своё белорусы почему-то называют Белоруссія. (с)