Произведение «ЦЁМНЫ АНЁЛ. РАЗДЗЕЛ 1-5»
Тип: Произведение
Раздел: По жанрам
Тематика: Фантастика
Автор:
Читатели: 388 +2
Дата:

ЦЁМНЫ АНЁЛ. РАЗДЗЕЛ 1-5

5.

Амаль усю нядзелю Кірыл прасядзеў за сталом, канспектуючы артыкул Леніна «Што рабіць?». Здаваць «хвасты» ўсё роўна было трэба, і ён вырашыў прысвяціць выхадны Ільічу, кашмару жыцця не аднаго пакалення студэнтаў. Вечарам да Антаніны Язэпаўны прыйшла суседка, яны селі піць гарбату, і Кірыл, каб яго зноў не запрасілі да стала, цішком сабраўся і вышмыгнуў з дому. Гадзіны са дзве ён без мэты хадзіў па вуліцах, стараючыся пазбягаць тых месцаў, дзе можна выпадкова сустрэць інстытуцкіх знаёмых. Зазірнуў у краму, купіў сабе за пяць капеек цукровую булачку і з насалодай умалоў яе на марозіку. Настрой адразу палепшыўся. Кірыл нават адчуў недзе ў глыбіні сябе тое, што ён называў «свербам душы» – гэтае дзіўнае пачуццё заўсёды папярэднічала нараджэнню новага верша. Снег парыпваў пад нагамі, і ў такт гэтаму гуку ў галаве адзін за другім паплылі радкі. Кірыл не баяўся забыць тое, што выдумляў на хаду, – усе свае вершы ён ведаў напамяць і таму заўсёды змог бы аднавіць кожны з іх, нават калі б раптам згубіўся там, у рэдакцыі, ягоны сшытак – адзіны матэрыяльны доказ ягонай творчасці.
Дадому ён вярнуўся амаль вясёлым. Яму кожны раз бывала добра, калі складаўся новы верш. Суседка пайшла, і Антаніна Язэпаўна мыла на кухні пасудак.
– Дапамагчы вам? – прапанаваў Кірыл, зазірнуўшы да яе.
– Не мужчынская гэта справа, што б там ні казалі феміністкі, – з усмешкай адмовілася гаспадыня.
Увайшоўшы да сябе, Кірыл хуценька запісаў верш на кавалачку паперы і засмяяўся ад задавальнення, падумаўшы, што з палучкі трэба будзе абавязкова купіць чысты сшытак. Дзе і як яго купіць, ён пакуль што не ведаў. Паперы ў найлепшай на свеце дзяржаве катастрафічна не хапала, а талёны на канцтавары студэнтам давалі толькі раз у квартал.
Реклама
Реклама