Сонечны праменьчык пяшчотна дакранаецца да маёй шчакі. Крыху мацнейшы подых ветру - і патурбаваная лістота спалохана шапаціць, а на маім твары збянтэжана мітусяцца яе паўпразрыстыя цені. Так хораша, забыўшыся пра духмяныя суніцы, дзеля якіх я і прыйшла сюды, ляжаць у траве на ўскрайку леса, прыслухоўвацца да гукаў наваколля, адчуваць лёгкае казытанне травы. Так было, так ёсць і так будзе. Я быццам удыхаю гэтыя словы, разлітыя ў паветры, і ціхутка вымаўляю іх, а яны з удзячнасцю, асцярожна пацалаваўшы мае вусны, вяртаюцца на сваё месца і зліваюцца з пошумам асін.
А ці здолее нехта пачуць падобныя словы праз сто ці дзвесце год? Баюся што не, баюся, што крышачку наіўная, але такая ласкавая і прыгожая мова, якая вельмі адпавядае гэтаму прыемнаму чэрвеньскаму дню, якая адвеку звязана з тутэйшай прыродай, не вытрымае сёнешняга тэмпу і непрыкметна сканае ў маленькай вёсачцы, згубленай у лясах. Мова наша падобна да старэнькай мудрай матулі, якая заўсёды чакае нас, заўсёды гатова прытуліць, даць сіл і натхнення. Толькі сама яна не адважыцца без запрашэння прыехаць у вялікі незнаёмы горад, няхай сабе і да родных дзяцей. А тыя не тое што здрадзілі ёй, але неяк саромеюцца, ва усім вінавацячы недахоп часу, стос штодзенных праблем. Я і сама з тых, хто зрэдку завітвае да цябе, але ніколі не губляе ўнутранай сувязі. Даруй мне, родная, і жыві насуперак усяму!
| Помогли сайту Реклама Праздники |
мои корни и из Беларуси. Очень приятно понакомиться!