ОРИГИНАЛ:
Давiд Шапiра
Беларускi матыў
Да 60-годдзя Сямёна Бабiна (1947-2014)
Iмклiва ляцяць гады,
Як лёгкiя санкi з горак…
Застацца хачу заўжды,
Як быццам мне толькi сорак.
I кожны наступны год
Вiтаю як самы першы,
Не трэба другiх прыгод:
Каханне, сябры i вершы.
Заўсёды ў любых краях
Са мною мой скарб вясковы:
Сунiчнiк, гарбаты шлях,
Ды музыка роднай мовы.
2007 г.
| Помогли сайту Реклама Праздники |