Я час дараваньня
У сум пафарбую
Пагардліва-чорным
Пакутліва-сінім
І крыху асфальту
Бяз кропелькі гвалту
І белае
Разам з чырвоным
Да распрастаных крылаў
У палёце з той хмары
Глыток спадзяваньняў
Людзей запрашу
я на Наша спатканьне
І слова “СВАБОДА”
абрадам вянчаньня
паўстане
Канчатак сьцярэ
Без ваганьняў.
©Пераклад на беларускую мову
Max Rosenkov (Stockholm)